Сабаленка атрымала ў падарунак чэмпіёнскі пояс пасля заваявання тытула на US Open
- 8.09.2025, 19:08
Відэа.
Першая ракетка планеты з Беларусі Арына Сабаленка пасля перамогі на US Open-2025 атрымала ў падарунак чэмпіёнскі пояс, перадае «Прэсбол».
Пояс ёй уручылі ў раздзявальні, тэнісістка адразу ж прымерыла яго зверху сукенкі, у якой праводзіла памятную фотасесію.
У фінале Адкрытага чэмпіянату ЗША Сабаленка ўзяла верх над амерыканкай Амандай Анісімовай (6:3, 7:6) і абараніла тытул 2024 года.
Арына стала чатырохразовай пераможцай турніраў «Вялікага шлема». Трафей у Нью-Ёрку — 21-ы ў яе кар'еры і чацвёрты ў 2025 годзе. За перамогу на US Open-2025 Сабаленка атрымае 5 млн долараў прызавых.