BE RU EN

У Латвіі на мяжы з Беларуссю выяўлены аэрастаты з кантрабанднымі цыгарэтамі

  • 8.09.2025, 17:02

Узбуджана крымінальная справа.

Два метэазонды, да якіх былі прывязаныя свёрткі з 60 тыс. цыгарэт «NZ Gold» з беларускімі акцызнымі маркамі, былі выяўленыя 8 верасня памежнікамі Малінаўскай воласці Аўгшдаўгаўскага краю Латвіі (які мяжуе з Беларуссю), паведаміла Дзяржаўная памежная ахова балтыйскай дзяржавы.

Узбуджана крымінальная справа паводле арт. 221 Крымінальнага закона краіны за незаконны абарот тытунёвых вырабаў, учынены ў буйным памеры.

Апошнія навіны