BE RU EN

BMW і Mercedes кідаюць выклік Tesla

  • 8.09.2025, 16:22

Дзве вядучыя аўтамабільныя кампаніі прадставілі новыя электрычныя пазадарожнікі.

Дзве вядучыя нямецкія аўтамабільныя кампаніі — BMW і Mercedes-Benz — прадставілі новыя электрычныя пазадарожнікі, прызваныя скласці канкурэнцыю бестселеру Tesla Model Y, які стаў самым прадаваным аўтамабілем у свеце ў 2023 годзе, піша The Wall Street Journal (пераклад — сайт Charter97.org).

У Мюнхене Mercedes паказала электрычную версію GLC, а за два дні да гэтага кіраўнік BMW Алівер Цыпсе прадставіў новы iX3, назваўшы падзею «ўнікальным момантам для кампаніі». Абедзве мадэлі дэманструюць імкненне нямецкіх брэндаў перабудаваць вытворчасць вакол лічбавых тэхналогій, а не толькі інжынерыі.

Новыя аўтамабілі абсталяваныя ШІ-асістэнтамі і партнёрскімі тэхналогіямі: Nvidia дапамагае Mercedes развіваць аўтаномнае кіраванне, а Qualcomm — BMW. Mercedes інтэгравала рашэнні Google і ChatGPT, якія дазваляюць выконваць галасавыя каманды — ад пошуку рэстаранаў да кіравання вокнамі.

Паводле еўрапейскіх тэстаў, iX3 здольны праязджаць 497 км на адным зарадзе, а GLC — 457 км. Для параўнання, абноўлены Model Y забяспечвае 387 км. Нямецкія мадэлі таксама падтрымліваюць больш хуткае зараднае абсталяванне.

Цана на BMW iX3 у Еўропе складзе каля $80 000, што прыкметна вышэй за $60 000 за Model Y. Mercedes пакуль не раскрыла кошт GLC.

Выхад новых мадэляў супаў са спадам продажаў Tesla ў Еўропе — прыкладна на трэць сёлета, на фоне палітычнай актыўнасці мільярдэра Ілона Маска і мадэрнізацыі завода ў Берліне.

Апошнія навіны