BE RU EN

Палякі захапляюцца беларусамі пасля канцэрта ў Варшаве

  • 8.09.2025, 16:15

Так чыста пасля выступаў у клубе Progresja яшчэ не было.

5 верасня ў варшаўскім клубе Progresja прайшоў фестываль беларускай музыкі Graj.

Свае песні выканалі найлепшыя беларускія гурты: Naviband, Крамбамбуля, Пятля Прыхільнасці, Biaz Nazvy (:B:N:), Prypiać і падляшскі дуэт Sw@da x Niczos.

Беларусы, якія працуюць у клубе Progresja, падзяліліся рэакцыяй польскіх калег на канцэрт.

«Мала таго, што ім спадабаўся сам канцэрт, дык яны ў захапленні ад публікі. Казалі, што, напэўна, так чыста пасля канцэрта яшчэ ніколі не было», — распавяла беларуска.

«Менеджар клуба сказала: «Я глядзела на вас і разумела, што ў вас іншая форма ментальнасці, у якой можна толькі павучыцца», — падзяліўся рэакцыяй сваёй начальніцы беларус.

Апошнія навіны