Узброеныя сілы Украіны вызвалілі адразу тры населеныя пункты
- 8.09.2025, 11:10
Поспех на Данбасе.
Украінскія Сілы абароны вызвалілі ад ворага вёску Уладзіміраўка ў Данецкай вобласці і адціснулі расійскія войскі ў некалькіх іншых населеных пунктах.
Пра гэта паведамляе аналітычны праект DeepState.
«Сілы абароны Украіны зачысцілі Уладзіміраўку, адкінулі праціўніка паблізу Разіна, Залатога Калодзежа і ў Новатарэцкім», — гаворыцца ў зводцы.
Нагадаем, паводле даных галоўнакамандуючага Узброеных Сіл Украіны Аляксандра Сырскага, у жніўні на Пакроўскім напрамку ўкраінскія войскі страцілі 5 кв. км тэрыторыі, аднак вярнулі пад кантроль 26 кв. км украінскай зямлі.