На пасольства РФ у Швецыі скінулі пакет з фарбай
- 8.09.2025, 2:20
З дапамогай дрона.
У Стакгольме на тэрыторыю расійскага пасольства невядомы дрон скінуў пакет з фарбай. Расіяне актыўна пачалі на гэта скардзіцца ў сацсетках, паведамляе РБК-Украіна.
Так, 7 верасня пасольства Расіі ў Швецыі зноў «падвергнулася нападзенню» з выкарыстаннем дрона.
Паводле звестак расійскай дыпмісіі, з невядомага беспілотніка на тэрыторыю пасольства быў скінуты пластыкавы пакет з фарбай.
Заўважым, што гэта не першы падобны выпадак. У прыватнасці, летась невядомыя ўчынілі напад на пасольства Швецыі ў Маскве.
Група асоб выкарыстала газавыя балончыкі ў памяшканні аховы каля пасольства. За гэтыя дзеянні іх затрымала мясцовая паліцыя.
А ўжо праз некалькі дзён у Швецыі беспілотнік скінуў фарбу на пасольства Расійскай Федэрацыі.
Акрамя таго, на пачатку гэтага года ў Стакгольме невядомы на аўтамабілі спрабаваў прарвацца ў расійскае пасольства.