BE RU EN

«Вы дарогу пабудавалі, а не Алімпіяду адкрываеце»

  • 30.09.2025, 20:28

Чыноўнікі ў Лідзе ўладкавалі цэлае свята з нагоды адкрыцця дарогі.

У Лідзе абнавілі чатырохпалосную дарогу на вуліцы Рыбіноўскага. Адкрыць рух вырашылі ўрачыста — са святой вадой і танцамі. Відэа апублікавала «Лідская газета».

«Акрамя пашыранай праезнай часткі, уладкаваныя пешаходныя дарожкі па абодвух баках вуліцы, а таксама з’явілася сучасная веладарожка ўздоўж новых палос руху», — паведаміла выданне.

Перад адкрыццём руху па абноўленай дарозе яе асвяціў святар, станцавала група дзяўчат у будаўнічай форме і касках, а потым мясцовыя чыноўнікі ўрачыста праехаліся на першым аўтобусе.

У каментарыях карыстальнікі засталіся не ў захапленні ад такой «урачыстасці»:

«А без гэтага цырка дарога не функцыянуе??» — ruslanvasilyeu.

«Мае сны пры тэмпературы 39», — vladislav_khartanovich.

«Б****, вы дарогу, дарогу пабудавалі, а не Алімпіяду адкрываеце, ганьба», — harley_devil_soul.

«За нашыя грошы зрабілі тое, што мусілі зрабіць. А колькі пафасу», — bukalex1983.

«Гэта ўсё добра, але навошта гэты цырк з пляскамі. Так і да ўзроўню РФ можна дайсці, дзе прыбіральні і сметніцы адкрываюць з шарыкамі і стужачкамі», — d.osypiuk.

Апошнія навіны