«Азоў» знішчае расійскія беспілотнікі «FPV-драбавіком»
- 30.09.2025, 19:10
Відэа.
Байцы зенітнага ракетна-артылерыйскага дывізіёна 12-й брыгады «Азоў» збіваюць варожыя беспілотнікі «FPV-драбавіком» на Тарэцкім напрамку.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, украінскія дронары знішчылі не менш як дзясятак дронаў акупантаў, у прыватнасці «Молнии», «Ланцеты», «Герберы», «Залы», FPV-дроны і іншыя БПЛА.
«Цяпер аператар не толькі мінусіць варожы борт на адлегласці. Гэты метад паражэння эканоміць каштоўныя зенітныя FPV-дроны для больш дарагіх і складаных мэт», — паведамляюць байцы ў сваім тэлеграм-канале.