Сабаленка праводзіць 50-ы тыдзень запар на вяршыні сусветнага рэйтынгу
- 30.09.2025, 18:28
Беларуска мае на 2792 ачкі больш, чым бліжэйшая пераследніца.
У рэйтынгу WTA Арына Сабаленка па-ранейшаму займае першае месца. Зараз у беларускай, якая прапусціла «тысячнік» у Пекіне, 11 225 ачкоў. Гэта на 2792 ачкі больш, чым у бліжэйшай пераследніцы, полькі Ігі Свёнтэк. Тройку наймацнейшых замыкае амерыканка Коры Гаўф (7873).
Сабаленка не саступае нікому лідарства ў рэйтынгу ўжо амаль год. Калі дакладней, яна праводзіць у статусе першай ракеткі свету 50-ы тыдзень запар. Акрамя таго, Арына лідзіравала ў рэйтынгу 8 тыдняў у 2023 годзе.