BE RU EN

Зяленскі адказаў Лукашэнку

  • 29.09.2025, 22:34

Прэзідэнт Украіны іранічна пракаментаваў прапанову дыктатара.

Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на Варшаўскім форуме па бяспецы папрасілі пракаментаваць нядаўнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі пра «добрую прапанову» аб спыненні вайны. Адказ украінскага лідара быў кароткім і іранічным, піша «Зеркало».

— Ці не маглі б вы праліць на гэта хоць трохі святла? — спытала вядучая пра прапанову дыктатара.

— Цяпер мне складана рэагаваць на заявы Лукашэнкі. Ён, шчыра кажучы, жыве ў сваім свеце. Ён пабудаваў яго, ізаляваўся і жыве тры дзесяцігоддзі ў гэтым доме. Але гэта дом памерам з краіну, — сказаў Зяленскі.

Украінскі прэзідэнт дадаў, што хацеў бы нагадаць Лукашэнку пра суверэнітэт Беларусі.

— Я б хацеў, каб ён памятаў, што яго краіна — незалежная. Ён жыве ў сваім свеце, але часам Пуцін прыязджае ў госці ў гэты свет. І яны там, двое даволі пажылых людзей, пра нешта размаўляюць. Таму мне складана каментаваць тое, пра што яны гавораць, — падсумаваў Уладзімір Зяленскі пад смех і апладысменты ў зале.

Апошнія навіны