BE RU EN

Джоні Дэпп распавёў, з каго ён браў прыклад

  • 29.09.2025, 12:39

Акцёр лічыць, што ў цяперашняга пакалення амаль няма годных арыенціраў.

Галівудская зорка Джоні Дэпп прызнаўся, што з самага пачатку кар’еры імкнуўся не быць падобным да іншых акцёраў. Акцёр распавёў пра людзей, якія сфармавалі яго ўнікальны стыль і светапогляд, піша Far Out Magazine (пераклад — сайт Charter97.org).

«Мяне натхнялі сапраўдныя асобы — камікі, акцёры, спевакі, якія не спрабавалі быць падобнымі на каго-небудзь яшчэ. Гэта былі Чарлі Калас, Дон Рыклс, Фостэр Брукс, Дзін Марцін, Марлон Брандо. Яны ішлі сваім шляхам, і гэта для мяне ўсё», — адзначыў Дэпп.

Паводле яго слоў, цяперашняе пакаленне расце без прыкладу такіх «абсалютна ўнікальных людзей». Замест гэтага многія імкнуцца да славы дзеля самой славы, што яму чужое. «Для мяне гэта ніколі не было мэтай», — падкрэсліў акцёр.

Асобнае месца ў спісе натхняльнікаў займаюць камікі. Рыклс праславіўся вострымі жартамі, Брукс стварыў вобраз абаяльнага п’яніцы, а Калас спалучаў акцёрства з прыстрасьцю да джаза, выступаючы разам з легендамі, такімі як Бадзі Рыч і Томі Дорсі.

Дэпп таксама ўспамінае досвед працы з адным са сваіх куміраў — Марлонам Брандо. Яны згулялі разам у рамантычнай камедыі «Дон Жуан дэ Марка» (1994), дзе Дэпп выканаў ролю мужчыны, які лічыць сябе міфічным героем, а Брандо — яго псіхіятра. Гэты праект стаў для маладога акцёра каштоўным урокам.

Нягледзячы на скандалы і няпростыя перыяды ў асабістым жыцці, Дэпп застаецца верным галоўнаму прынцыпу — быць сабой. «Я не хачу быць падобным ні на каго іншага», — падсумаваў ён.

Апошнія навіны