BE RU EN

ЗСУ ўдарылі адразу па трох расійскіх аэрадромах

  • 24.09.2025, 16:41

Таксама атакаваны Льгоў у Курскай вобласці.

Сілы абароны Украіны працягваюць наносіць удары па стратэгічных аб’ектах расійскай арміі, піша «Дыялог».

Ранай раніцай 24 верасня ў анексаваным украінскім Крыме, а таксама ў Таганрогу і Льгове, адбыліся выбухі. Так, у Крыме а 04:30 зафіксаваны наймацнейшы выбух у раёне захопленых расіянамі аэрадромаў Бельбек і Кача.

Таксама звяртаецца ўвага, што перад самім выбухам працавала расійская СПА, аднак выбух прагрымеў «асобна», праз 5 хвілін пасля таго, як супрацьпаветраная абарона адстрэлялася.

«Дакладнае месца выбуху вызначыць па гуку было даволі складана, але, на думку нашых падпісчыкаў, гэта відавочна быў прылёт», — адзначаюць аўтары тэлеграм-канала.

Акрамя таго, былы дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрюшчанка паведаміў, што ў Таганрогу адбылося як мінімум сем выбухаў: пад удар трапіў мясцовы аэрапорт.

У сваю чаргу, у Льгове Курскай вобласці ударам дрона была пашкоджаная электрападстанцыя.

Дадамо, у горадзе Салават Башкартастана РФ адбыўся чарговы ўдар па нафтаперапрацоўчым прадпрыемстве.

Апошнія навіны