BE RU EN

Памерла вядомая італьянская актрыса, якая была музай Федэрыка Феліні

  • 24.09.2025, 10:27

Клаўдзія Кардынале знялася больш як у 100 фільмах і тэлепастаноўках.

Памерла італьянская актрыса Клаўдзія Кардынале, якая здымалася ў культавых кінастужках 1960—1970-х гадоў, паведаміла італьянскае агенцтва АНСА.

Клаўдзіі Кардынале было 87 гадоў. Яна памерла ў сябе дома ў горадзе Немур, каля Парыжа, у атачэнні сям'і. Прычына смерці не называецца.

За сваю кар'еру Кардынале знялася больш як у 100 фільмах і тэлепастаноўках. Шырокую вядомасць ёй прынёс удзел у стварэнні такіх кінастужак, як: «Маці», «Вуліца Парады, дом 588», «Аднойчы на Дзікім Захадзе», «8 з паловай», «Чырвоная палатка». Актрыса працавала з найвядомейшымі рэжысёрамі — Лукіно Вісконці, Серджо Леоне і Федэрыка Феліні, які лічыў яе сваёй музай.

У спісе яе работ таксама «Рока і яго браты», «Леапард», «Дзяўчына з чамаданам» і іншыя фільмы.

Апошнія навіны