Трамп: расійская эканоміка ў жахлівым стане
- 23.09.2025, 21:50
Паводле слоў прэзідэнта ЗША, яна разбураецца.
Найбольшы прагрэс у завяршэнні вайны Расіі супраць Украіны цяпер — тое, што расійская эканоміка ў жахлівым стане.
Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
У Трампа спыталі пра прагрэс у завяршэнні вайны ва Украіне з моманту ягонай апошняй сустрэчы з Зяленскім.
«Найбольшы прагрэс — тое, што расійская эканоміка ў жахлівым стане проста цяпер. Яна разбураецца. Шчыра кажучы, Украіна робіць вельмі добрую справу, калі спыняе гэтую вельмі вялікую армію (расійскую, — рэд.)», — сказаў прэзідэнт ЗША.