Францыя выйшла на першае месца па колькасці ўладальнікаў «Залатога мяча»
- 23.09.2025, 21:44
Усман Дэмбеле стаў шостым французам у гісторыі, які атрымаў прэстыжную ўзнагароду.
Французскі нападнік «ПСЖ» Усман Дэмбеле стаў шостым французам у гісторыі, які атрымаў «Залаты мяч».
Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбылася ў панядзелак у парыжскім тэатры «Шатле». Дэмбеле атрымаў прыз з рук бразільца Ранальдзінью — уладальніка «Залатага мяча»-2005.
Да Дэмбеле ўзнагароды ўдастоіліся французы Мішэль Платыні (тройчы), Рэймон Копа, Жан‑П'ер Папэн, Зінедзін Зідан і Карым Бензема. Шэсць лаўрэатаў у гісторыі — рэкорд сярод краін свету. У ФРГ/Германіі і Італіі — па пяць лаўрэатаў, у Англіі і Бразіліі — па чатыры.
Па агульнай колькасці ўзнагарод (восем за ўсю гісторыю) Францыя цяпер дзеліць першае месца з Аргенцінай, у якой усе восем «Залатых мячоў» заваяваў Ліянэль Месі з 2009 па 2023 гады.
Да 1995 года «Залаты мяч» ўручаўся толькі еўрапейскім футбалістам. Такім чынам, Пеле, Дыега Марадона і іншыя паўднёваамерыканскія футбалісты XX стагоддзя не мелі магчымасці яго атрымаць. Першым лаўрэатам прыза не з Еўропы стаў ураджэнец Ліберыі Джордж Веа у 1995‑м, а першым паўднёваамерыканцам — бразілец Раналду у 1997‑м.