BE RU EN

Макрона ў Нью-Ёрку спыніла паліцыя з-за картэжу Трампа

  • 23.09.2025, 21:16

Прэзідэнт Францыі не разгубіўся і патэлефанаваў амерыканскаму калегу.

Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона у Нью-Ёрку спыніла паліцыя, калі ён вяртаўся ў пасольства пасля выступу на Генасамблеі ААН.

Аказалася, што вуліца перакрытая для картэжу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Макрон не разгубіўся і патэлефанаваў прэзідэнту ЗША. «Здагайся, што? Я тут чакаю на вуліцы, бо ўсё заблакавана з-за цябе», — сказаў ён па тэлефоне.

Апошнія навіны