У Калінкавіцкім раёне матацыкліст на хуткасці сутыкнуўся з ласём
- 23.09.2025, 19:33
Вадзіцель атрымаў траўмы.
У Калінкавіцкім раёне матацыкліст на хуткасці сутыкнуўся з ласём. Аварыя адбылася 22 верасня на трасе Р-31.
54‑гадовы мужчына, кіруючы матацыклам Honda, не паспеў адрэагаваць на лася, які раптоўна выскочыў на дарогу, і сутыкнуўся з жывёлай.
У выніку вадзіцель атрымаў траўмы і трапіў у бальніцу. Лось загінуў на месцы.