У Белгарадскай вобласці падарвалі мост, які выкарыстоўвала расійская армія
- 23.09.2025, 19:20
Дрон атакаваў замініраваны мост.
Украінскія беспілотнікі разбурылі мост у Белгарадскай вобласці Расіі, які выкарыстоўвалі расійскія войскі. Аб’ект знаходзіўся паблізу населенага пункта Старасельцава і служыў для лагістыкі расійскай арміі.
Пра гэта ў аўторак, 23 верасня, паведаміла Галоўнае ўпраўленне разведкі і апублікавала здабыты разведчыкамі перахоп, у якім мясцовы жыхар апісаў падрабязнасці «бавоўны».
Мужчына расказвае ў тэлефоннай размове, што замініраваны мост атакаваў дрон.
23 верасня Міністэрства абароны Расіі заявіла аб збіцці 81 украінскага беспілотніка над тэрыторыяй краіны.