BE RU EN

У Беларусі пачнуць выпякаць фіялетавы хлеб

  • 23.09.2025, 19:10

Здзівіць пакупнікоў збіраецца Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў.

На паліцах беларускіх крамаў з'явіцца фіялетавы хлеб. Даведаліся, што гэта за цуд такі.

Здзівіць пакупнікоў збіраецца Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў, піша «Мінская праўда».

«Гэта эксперыментальны праект. Мы ўжо засеялі ўчастак фіялетавай пшаніцай і спадзяёмся, што ў наступным годзе зможам прадставіць наш фіялетавы хлеб пакупнікам», – распавёў начальнік аддзела маркетынгу Уладзіслаў Бядрыцкі.

Адметнасць гэтай прадукцыі не толькі ў колеры. Як аказалася, хлеб яшчэ і асабліва карысны.

У зерні фіялетавай пшаніцы змяшчаецца антыцыян — прыродны антыаксідант, які спрыяе прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, паляпшае зрок, аказвае агульны спрыяльны ўплыў на арганізм.

Апошнія навіны