Украінскія памежнікі ўзялі ў палон 61-гадовага расійскага вайскоўца ў Пакроўску
- 23.09.2025, 18:43
Відэа.
Байцы памежнай камендатуры хуткага рэагавання 105-га памежнага атрада ўзялі ў палон 61-гадовага ваенаслужачага арміі РФ у раёне Пакроўска.
Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.
Як адзначаецца, мужчына ўсё жыццё працаваў у грамадзянскіх прафесіях і не меў ніякага дачынення да арміі. Нягледзячы на ўзрост і праблемы са здароўем, у маі 2025 года яго мабілізавала расійскае Міністэрства абароны для штурмаў украінскіх пазіцый.
Паводле слоў памежнікаў, пры здачы ў палон у яго быў аўтамат, чатыры поўныя магазіны патронаў і невялікі запас ежы. Палонны прызнаў, што вайну супраць Украіны распачаў Пуцін і заклікаў суайчыннікаў не ісці на фронт, а дазволіць Украіне самой вызначаць сваю будучыню.
«Украінскія памежнікі захавалі жыццё мужчыну, якога Крэмль фактычна асудзіў на смерць», — адзначылі ў ДПСУ.