Трамп назваў асноўных спонсараў вайны РФ ва Украіне
- 23.09.2025, 18:07
Прэзідэнт ЗША вылучыў дзве краіны.
Кітай і Індыя з’яўляюцца «асноўнымі спонсарамі» вайны РФ ва Украіне.
Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сесіі Генасамблеі ААН.
Паводле яго слоў, Пекін і Нью-Дэлі спансуюць вайну ва Украіне, працягваючы закупляць у Масквы нафту.