Адзін з беларускіх банкаў увёў змяненне
- 23.09.2025, 17:45
Яно датычыцца пакупак за мяжой.
«Тэхнабанк» перастаў выплачваць грошы па чэках Tax Free кампаніі Global Refund Holdings. Пра гэта паведаміла прэс-служба фінустановы.
Банк прыпыніў супрацоўніцтва з Global Refund Holdings AB з 22 верасня.
Пры гэтым з іншымі партнёрамі — Global Blue, Innova Tax Free і Digital Tax Free — банк працягвае працаваць у штатным рэжыме.