BE RU EN

Foreign Affairs: Гэта зброя здольная спыніць армію РФ

  • 23.09.2025, 17:20

Украіна ўжо паказала, што здольная нейтралізаваць расійскія сілы.

З вяртаннем Дональда Трампа ў Белы дом Еўропа актывізавала пошук формулы міру для Украіны. Аднак рэальнасць такая: Пуцін не мае намеру спыняць вайну, а скарачэнне падтрымкі ЗША пагражае пакінуць Кіеў без крытычнай дапамогі, піша Foreign Affairs (пераклад — сайт Charter97.org).

Таму ў Бруселі і сталіцах ЕС абмяркоўваюць варыянты «гарантый бяспекі» — ад санкцый і папер аб абароне да сімвалічнай прысутнасці войскаў. Але, як падкрэсліваюць эксперты, адзіная гарантыя, якой Украіна можа давяраць, — гэта зброя, здольная рэальна спыніць армію РФ.

З 2022 года Пуцін адкрыта заяўляе пра мэту знішчыць украінскую дзяржаўнасць. Ні абяцанні, ні малыя кантынгенты НАТА, ні новыя санкцыі яго не спыняць. Расія спыніць наступ толькі тады, калі фізічна не зможа прасоўвацца наперад.

Украіна ўжо паказала, што здольная нейтралізаваць расійскія сілы з дапамогай сучасных тэхналогій. У 2023-м яе дроны і ракеты выціснулі Чарнаморскі флот РФ з заходняй акваторыі. У 2025-м «павуцінныя» аперацыі з выкарыстаннем беспілотных сістэм нанеслі сур'ёзны ўдар па стратэгічнай авіяцыі Расіі. Сёння фронт усё больш ператвараецца ў «зоны смерці», дзе расійскія войскі губляюць магчымасць манеўру.

Каб канчаткова «абязрухоміць» войскі Пуціна ва Украіне, патрэбныя дзясяткі тысяч новых дронаў, далёкабойныя ракеты, сістэмы РЭБ і ППА. Еўропа мае прамысловы і навуковы патэнцыял, якога ў Расіі няма, і павінна ўкласціся ў украінскі абаронна-прамысловы комплекс.

Сярод ключавых ініцыятыў — праект «Еўрапейскі шчыт неба» для абароны інфраструктуры і гарадоў Украіны, а таксама пашырэнне вытворчасці БПЛА і боепрыпасаў.

Папяровыя абяцанні, кшталту «аналага артыкула 5 НАТА», бескарысныя. Сапраўдная гарантыя бяспекі — гэта ўзбраенне, здольнае паралізаваць расійскую армію. Толькі маштабная дапамога Кіеву дазволіць Еўропе абараніць сябе і спыніць далейшыя амбіцыі Крамля.

Апошнія навіны