BE RU EN

Украінскія вайскоўцы вяртаюць Купянск пад поўны кантроль

  • 23.09.2025, 14:18

Праводзіцца зачыстка раённага цэнтра ад расійскіх ДРГ.

Франтавы горад Купянск, адзін з раённых цэнтраў Харкаўшчыны, вяртаецца пад поўны кантроль Сіл абароны Украіны. Тут праводзяцца зачыстка і іншыя контрдыверсійныя мерапрыемствы: украінскія вайскоўцы адсочваюць рэшткі расійскіх дыверсійна-разведвальных груп, якія прасачыліся ў горад, у тым ліку і тых акупантаў, што для маскіроўкі выкарыстоўвалі адзенне грамадзяўскіх, паведаміў начальнік ГВА Андрэй Беседзін у эфіры нацыянальнага тэлемарафону «Адзіныя навіны».

«Вялікая колькасць салдат праціўніка знішчана або ўзята ў палон. На дадзены момант украінскія спецпадраздзяленні зачышчаюць Купянск, метадычна праходзячы кожны будынак і падвал, каб на тэрыторыі горада не засталося расійскіх вайскоўцаў. Сітуацыя даволі складаная, але цалкам кантралюецца байцамі нашых Сіл абароны Украіны. Уся тэрыторыя Купянска і Купянскай грамады знаходзіцца пад поўным кантролем Сіл абароны Украіны», — падкрэсліў кіраўнік раёна.

Паводле слоў Беседзіна, асноўныя баі тут ідуць паблізу раённага цэнтра, а лінія фронту цяпер праходзіць менш як за 1 кіламетр ад Купянска.

«Ворагу не ўдасца зайсці ў горад, хаця мы бачылі даклады Генштаба РФ, што яны нібыта фактычна кантралююць большую частку Купянска і чакаюць у найбліжэйшы час поўнага захопу гэтага населенага пункта. Гэтыя заявы расіян — лухта і прапаганда», — запэўніў чыноўнік.

Таксама ён дадаў, што цяпер працягваецца эвакуацыя грамадзянскага насельніцтва з райцэнтра. Сітуацыя крытычная з-за таго, што расійскія вайскоўцы рэгулярнымі ўдарамі разбамбілі інфраструктуру. На сёння ў правабярэжнай частцы Купянска знаходзяцца 702 чалавекі, а ўсяго на тэрыторыі Купянскай грамады 1682 чалавекі.

Апошнія навіны