Украіна і ЗША абмеркавалі надзвычай важныя абарончыя пагадненні
- 23.09.2025, 13:44
У фокусе — зброя і бяспека.
Украіна і Злучаныя Штаты Амерыкі правялі перамовы аб закупе амерыканскай зброі і сумесных праграмах з дронамі.
Пра гэта сакратар СНБО Рустэм Умераў напісаў у Facebook.
Паводле яго слоў, перад пачаткам працы Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку адбылася сустрэча са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША, генералам Кітам Келогам.
«У фокусе — зброя і бяспека. Абмеркавалі пагадненні аб закупе амерыканскай зброі і сумесных праграмах з дронамі, якія будуць узмацняць абарончыя магчымасці Украіны. Асобная тэма — гарантыі бяспекі і абарона ўкраінскага неба», — напісаў Умераў.
Ён адзначыў, што партнёрства з ЗША крытычна важнае для ўмацавання ўкраінскай ППА і маштабавання вытворчасці ўзбраення.
«Дзякуй Злучаным Штатам за паслядоўную падтрымку і намаганні прэзідэнта Дональда Трампа, скіраваныя на спыненне вайны і абарону жыцця ўкраінцаў», — паведаміў Умераў.
Нагадаем, перад гэтым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў пра сваю сустрэчу з Келогам. У прыватнасці, ён праінфармаваў генерала пра сітуацыю на фронце.
«Праінфармаваў пра сітуацыю на фронце і вынікі контрнаступальнай аперацыі каля Добраполля і Пакроўска», — заявіў прэзідэнт.