У Беларусі перастаюць будаваць жыллё
- 23.09.2025, 13:09
За чатыры гады колькасць пабудаваных кватэр скарацілася на 17,2%.
У 2025 годзе назіраецца рост будаўніцтва жылля ў гадавым параўнанні, але аб'ёмы не дацягваюць да ўзроўню 2021-га, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
За чатыры гады агульная плошча ўведзеных у эксплуатацыю жылых дамоў скарацілася на 8,1% (з 2.519.629 кв. м у студзені — жніўні 2021 года да 2.316.209 кв. м за аналагічны перыяд 2025-га).
Колькасць пабудаваных кватэр скарацілася на 17,2% (з 29.169 да 24.143 адпаведна).