BE RU EN

Заява Трампа абваліла акцыі фармацэўтычнай кампаніі Kenvue

  • 23.09.2025, 11:37

Яна выпускае абязбольвальны прэпарат «Тайленол».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра сувязь парацэтамолу з аўтызмам. Гэта прывяло да падзення цэн на акцыі фармацэўтычнай кампаніі Kenvue, якая выпускае абязбольвальны прэпарат «Тайленол».

Пра гэта паведамляе Financial Time.

Як піша выданне, вартасць акцый Kenvue ўпала на 7% да самага нізкага ўзроўню з часу яе аддзялення ад матчынай кампаніі Johnson & Johnson. Пры гэтым Tylenol займае значную долю рынку парацэтамолу ў ЗША — ён з'яўляецца найбольш вядомым брэндам гэтага прэпарату ў ЗША.

Нагадаем, Трамп заявіў, што цяжарным жанчынам і немаўлятам не варта прымаць «Тайленол».

«Проста не прымайце яго, калі ў гэтым няма крайняй неабходнасці. Змагайцеся ўсімі сіламі, каб пазбягаць яго ўжывання», — сказаў ён.

Упраўленне па кантролі за прадуктамі і лекамі ЗША (FDA) ініцыявала працэс абнаўлення маркіроўкі парацэтамолу, уключаючы папярэджанне пра магчымую павышаную рызыку развіцця аўтызму і разладаў увагі. Рэгулятар накіраваў рэкамендацыйны ліст лекарам, у якім раіць абмяжоўваць выкарыстанне парацэтамолу падчас цяжарнасці для лячэння нязначнага павышэння тэмпературы.

У той жа час выданне Nature піша, што даследаванні не пацвярджаюць сувязь паміж парацэтамолам і аўтызмам. Але нават калі такая сувязь сапраўды існуе, яна не вельмі значная і не азначае, што прэпарат выклікае аўтызм.

У Kenvue таксама заявілі, што «Тайленол» не звязаны з аўтызмам.

«Мы лічым, што незалежныя, абгрунтаваныя навуковыя дадзеныя выразна паказваюць, што прыём ацетамінофену (назва, якая выкарыстоўваецца для парацэтамолу ў ЗША — рэд.) не выклікае аўтызм. Ацетамінофен з'яўляецца самым бяспечным варыянтам абязбольвальнага сродку для цяжарных жанчын пры неабходнасці на працягу ўсёй цяжарнасці», — паведаміла кампанія.

Апошнія навіны