BE RU EN

У Беларусі два дні запар абнаўляюцца рэкорды цяпла

  • 23.09.2025, 11:19

Усяго 21 верасня абнавіліся 33 лакальныя рэкорды, 22-га — 34.

У Беларусі зноў абнавіўся гістарычны рэкорд цяпла. 22 верасня ў Жыткавічах і Акцябрскім паветра прагрэлася да 29,4 градуса вышэй за нуль, як сведчыць праведзены «Пазіркам» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета. Папярэдні максімум дня быў на 2 градусы ніжэй (у 2018 годзе ў Брагіне). Лакальны экстрэмум у Жыткавічах да гэтага складаў 26,3 градуса (у 1983 і 2023 гадах), у Акцябрскім — 26,2 (2023).

Напярэдадні быў перапісаны абсалютны рэкорд, што трымаўся 22 гады (29,5 градуса ў Жыткавічах супраць 28,5 у Высокім).

Усяго 21 верасня абнавіліся 33 лакальныя рэкорды, 22-га — 34.

22 верасня стала апошнім днём летняга надвор'я. Паводле прагнозу Белгідрамета, 23 верасня будзе ад 11 да 18 градусаў, на паўднёвым усходзе — ад 18 да 24. У наступныя дні яшчэ халадней — ад 10 да 16 градусаў. Уначы на 25 верасня — замаразкі да мінус 3.

Апошнія навіны