«Усё хутка разваліцца — а мы тут жывем»
- 23.09.2025, 10:35
Як выглядае беларускі райцэнтр.
Жыхар Рэчыцы распавёў пра ўмовы жыцця ў мясцовых «бараках». Мова пра двухпавярховыя жылыя дамы на вуліцы Пралетарскай у прыватным сектары недалёка ад цэнтра горада, піша «Флагшток».
«Рамонту няма ніякага з 2010 года, усё валіцца, няма каналізацыі, няма вады, пячное ацяпленне, пад'езды ніхто не прыбірае. Усё цячэ, усё плыве, страшна жыць. А сумы [за паслугі ЖКГ] — па 50-60 рублёў. У тым ліку за капрамонт, які не робіцца», — кажа аўтар відэа.
Паводле ягоных слоў, «усё хутка разваліцца — а мы тут жывем». Сапраўды, на відэа добра бачныя трэшчыны ў сценах, фундамэнце, дзіркі каля вокнаў.
Мясцовы жыхар сцвярджае, што «ЖКГ нічога не робіць, райвыканкам таксама нічога не робіць».