У Маскве авіялайнер праляцеў у некалькіх метрах ад дамоў
- 23.09.2025, 10:25
Відэафакт.
Жыхары Масквы знялі на відэа пасажырскі самалёт, які пралятаў над дахамі шматпавярховак на экстрэмальна нізкай вышыні. Кадры з'явіліся ў сеціве ўвечары 22 верасня.
Інцыдэнт адбыўся пры заходзе на пасадку ў аэрапорт Внукава. Паводле слоў відавочцаў, спачатку яны пачулі моцны гул авіярухавікоў, а потым убачылі самалёт, што ляцеў нізка.
Нагадаем, што на працягу вечара 22-га і ночы 23-га верасня на падлёце да Масквы было збіта больш за 20 беспілотнікаў. У сталічных аэрапортах быў уведзены план «Кавёр».