Мы не ўпаўнаважвалі вас замарожваць грошы палітвязням!
- Ніка Сандрос
- 23.09.2025, 10:01
Жорсткі адказ фондам.
На экс-палітвязняў, вызваленых 11 верасня, пойдзе 50 тысяч еўра з сабраных беларусамі 111 тысяч еўра. Выплачваць будуць часткамі цягам трох месяцаў. Астатнія грошы зарэзервуюць у чаканні наступных вязняў сумлення. На гэтую навіну ў «Фэйсбуку» рэзка адрэагавала беларуская мастачка Ніка Сандрос:
— Што я думаю пра гэта? Я думаю, што гэта нейкая ёб*ніна. Мільёны, мільёны долараў штогод ЕС выдзяляе на падтрымку дэмсілаў Беларусі. Чаму вы не замарозілі з кожнага траншу хаця б па 10%? На х*й вам гэтыя рады, фракцыі, Рада культуры і іншая непадсправаздачная х*рня, гэтыя «дарожныя карты» ў нікуды, выбары г*ўна з г*ўна, упаротыя фестывалі і ўср*тыя канферэнцыі, калі ў вас няма грошай на кватэру, трусы і тэлефон чалавеку, які адсядзеў у турме Лукашэнкі?
Беларуска ў Гданьску жыве. У яе рак і двое маленькіх дзяцей. І няма грошай на ежу. А вы канферэнцыі ладзіце за еўрапейскія бабкі. Хто можа дапамагчы, пішыце ў прыват або ў тэлегу — @nikasandros. Скантачу.
Аддайце грошы людзям! Усё, што сабралі, падзяліце на 52 (уключаючы Статкевіча) і раздайце. Мы збіралі грошы для гэтых людзей. Выйдуць новыя — разбяромся з новымі. Вас, фонд, беларусы не ўпаўнаважвалі ўтрымліваць/замарожваць сродкі. Мы хацелі праз вас перадаць дапамогу людзям, якія выйшлі на волю.
Мне тут датычныя да фондаў раяць не соўваць свой нос у іхнюю працу. Сур'ёзна? А на х*й вы са сваімі фондамі пайсці не хочаце? Упыры.