Удары па рэдкай авіяцыі РФ у Крыме: ГУР расчышчае шлях для «Талакі»
- 23.09.2025, 8:45
Эксперты раскрылі сэнс аперацыі.
Спецпадраздзяленне «Прывіды» Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны за апошнія дні правяло серыю дакладных удараў па ваенных аб'ектах у часова акупаваным Крыме. Гэта можа быць аперацыяй, якая адкрывае шлях у Крым для новага падводнага дрона Украіны, піша Defence Express.
21 верасня паведамлялася пра знішчэнне трох верталётаў Мі-8 і радыёлакацыйнай станцыі 55Ж6У «Небо-У».
22 верасня стала вядома пра паражэнне яшчэ аднаго Мі-8 і двух рэдкіх супрацьлодкавых самалётаў Бе-12.
Бе-12 — савецкія машыны, першы палёт якіх адбыўся яшчэ ў 1960 годзе. Нягледзячы на ўзрост, іх дагэтуль выкарыстоўвае Чарнаморскі флот РФ. Усяго ў строі заставалася не больш за шэсць такіх самалётаў, якія выкарыстоўвалі для патрулявання акваторыі і пошуку падводных лодак.
Эксперты адзначаюць, што вывад з ладу Бе-12 можа мець адразу некалькі тлумачэнняў:
змяншэнне магчымасцяў РФ у барацьбе з украінскімі беспілотнымі сістэмамі;
стварэнне ўмоваў для дзеянняў новых украінскіх падводных дронаў «Талока», якія нядаўна былі прадстаўлены ў Львове;
ліквідацыя пагрозы ад патрулёў, што адсочваюць надводныя марскія дроны тыпу «Магура» або Sea Baby.
Аналітыкі падкрэсліваюць, што ўдары ГУР не толькі наносяць адчувальныя страты ЧФ РФ, але і адкрываюць шлях для актыўнага прымянення украінскіх марскіх дронаў у Чорным моры.