«З маршруткі выцягнулі 4 поні, і ў ёй яшчэ 7—8 чалавек ездзяць»
- 22.09.2025, 21:28
Дзіўны аўтамабіль заўважылі ў Мінску.
Чытач распавёў Onlíner, што ўчора ўвечары на вуліцы Каліноўскага ў Мінску назіраў дзіўнае відовішча. Паводле яго слоў, з мікрааўтобуса выпусцілі 4 поні. Пры гэтым у тым жа мікрааўтобусе знаходзіліся 7 або 8 чалавек. Лагічныя пытанні: як яны ўсе туды змясціліся і ў якіх умовах ехалі?
— Назіраў сумную карціну: у Мінску каля аўтазапраўкі на вуліцы Каліноўскага, 115Б, з аўто — маршруткі сіняга колеру — выцягнулі 4 поні, і ў ёй яшчэ 7—8 чалавек ездзяць, — распавёў наш чытач. — Якая дзікасць! Як трымалі там гэтых жывёл, калі яшчэ столькі людзей унутры?
Дадамо: як у мікрааўтобусе (спадзяёмся, што гэта ўсё ж была не маршрутка) змясціліся людзі, калі там ужо былі поні?
Увогуле, у гэтай гісторыі ўсё незразумела.