BE RU EN

Беларуская мытня спыніла вываз у Расію 40 тон груш без дакументаў

  • 22.09.2025, 17:07

Адзін з грузавікоў з кантрабандай меў фальшывыя нумары.

Пра спыненне вывазу з Беларусі ў Расію двух партый груш паведаміла 22 верасня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Пры праверцы двух грузавікоў у Віцебскай і Магілёўскай абласцях было ўстаноўлена, што «ў агульнай складанасці 40 тон груш коштам больш як 380 тыс. рублёў намерваліся з парушэннем патрабаванняў транспартавання вывезці ў Расію».

Вялікагрузы «належалі беларускім індывідуальным прадпрымальнікам»: «Вадзіцелі не змаглі прад’явіць мытнікам неабходныя таварна-суправаджальныя дакументы, а таксама сертыфікаты, што пацвярджаюць бяспеку прадукцыі».

Таксама пры праверцы высветлілася, што на адным з грузавікоў былі ўстаноўлены несапраўдныя рэгістрацыйныя знакі. Матэрыялы з гэтай нагоды перададзены супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскага раёна.

У дачыненні да ўласнікаў транспартных сродкаў пачаты адміністрацыйныя працэсы па арт. 13.12 КаАП (парушэнне парадку набыцця, захоўвання, выкарыстання ў вытворчасці, транспартавання, адпуску і рэалізацыі тавараў), санкцыі якога прадугледжваюць штраф у памеры да 50% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Апошнія навіны