Сырскі: Узброеныя Сілы Украіны працягваюць контрнаступальныя дзеянні
- 22.09.2025, 15:57
Ёсць поспехі на Добрапольскім накірунку.
Сілы абароны Украіны працягваюць контрнаступальныя дзеянні на Добрапольскім накірунку і прасоўваюцца наперад. Пра гэта Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Украіны Аляксандр Сырскі паведаміў у сацыяльнай сетцы Facebook.
«За мінулыя суткі адноўлены кантроль над 1,3 км², праведзены пошук і знішчэнне праціўніка на тэрыторыі 2,1 км² Пакроўскага раёна Данецкай вобласці», — падкрэсліў Сырскі.
У прыватнасці, штурмавыя падраздзяленні на асобных напрамках прасунуліся ад 200 м да 2,5 км.
«У ходзе баявых дзеянняў знішчаныя 43 акупанты, агульныя страты праціўніка — 65 чалавек», — адзначыў Сырскі.
Таксама знішчана 11 адзінак ваеннай тэхнікі (артылерыйскіх сістэм — 4; БПЛА — 6, матацыклаў — 1).
«Усяго за час аперацыі, па стане на 00:00 22 верасня 2025 года, вызвалена 164,5 км², 180,8 км² — ачышчана ад ДРГ праціўніка», — падкрэсліў ён.
Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Украіны ўдакладніў, што адноўлены кантроль над сямю населенымі пунктамі, ад ДРГ праціўніка ачышчана дзевяць.