BE RU EN

Ганна Тэрэх перамагла на першым міжнародным этапе сезону

  • 22.09.2025, 15:52

Беларуская веласіпедыстка перамагла ў фінале трохдзённай гонкі Giro Mediterraneo in Rosa.

Беларуская веласіпедыстка Ганна Тэрэх здабыла першую міжнародную перамогу ў сезоне, піша smartpress.by.

Адна з мацнейшых шасейніц краіны ў 2025 годзе дагэтуль была лепшай толькі на чэмпіянаце Беларусі.

А вось выступленні на спаборніцтвах з удзелам суперніц з іншых краін на еўрапейскіх дарогах у Ганны Тэрэх не ладзіліся. Сітуацыя змянілася на трохдзённай гонцы пад назвай Giro Mediterraneo in Rosa.

Менавіта Тэрэх была лепшай на фінішы заключнага, трэцяга, этапу. Беларуска, якая выступае за каманду “Aromitalia 3T Vaiano”, на 4 і 5 секунд апярэдзіла іншых веласіпедыстак, якія прэтэндавалі на поспех, — Эму Джэферс і Аніту Байму з Італіі.

Дадамо, што ў агульным заліку гонкі Ганна стала 49-й, а ў ачковай класіфікацыі заняла 5-е месца.

Апошнія навіны