BE RU EN

НАТА разгортвае ў Польшчы і Румыніі турэцкую сістэму назірання MEROPS

  • 22.09.2025, 15:45

Для абароны ад уварванняў расійскіх дронаў.

НАТА разгорне турэцкую сістэму паветранага назірання MEROPS (Multispectral Extended Range Optical Sight) у Польшчы і Румыніі на тле росту занепакоенасці ўварваннямі расійскіх дронаў у паветраную прастору краін Альянсу, паведамляе Euractiv.

Распрацаваная турэцкім абаронным падрадчыкам Aselsan сістэма MEROPS можа быць усталяваная на верталётах і беспілотных лятальных апаратах і здольная выяўляць сістэмы праціўніка скрозь аблокі і пыл. Упершыню яе прадставілі публіцы ў 2022 годзе.

Навучанне працы з сістэмай пачнецца пры падтрымцы Украіны ўжо на наступным тыдні.

Як адзначаецца, разгортванне гэтай сістэмы ўзмоцніць патэнцыял ранняга папярэджання і паскорыць рэагаванне на пагрозу, якую нясуць дроны.

Гэтае рашэнне таксама ілюструе шырокі зрух у бок аптычных сістэм назірання — у дадатак да радараў і традыцыйных знішчальнікаў — у рамках стратэгіі НАТА па забеспячэнні кантролю паветранай прасторы ва Усходняй Еўропе.

Апошнія навіны