Узброеныя Сілы Украіны вызвалілі сем населеных пунктаў
- 22.09.2025, 18:50
(абноўлена) Яшчэ дзевяць ачысцілі ад ДРГ.
Сілы абароны Украіны на Добрапольскім напрамку ў Данецкай вобласці аднавілі кантроль над сямю населенымі пунктамі, яшчэ дзевяць — ачысцілі ад варожых ДРГ. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны Аляксандр Сырскі у панядзелак, 22 верасня.
Ён адзначыў, што за мінулыя суткі украінскія абаронцы аднавілі кантроль над 1,3 кв. км, а таксама знішчылі ворага на тэрыторыі 2,1 кв. км Пакроўскага раёна. На асобных напрамках украінскія штурмавыя падраздзяленні прасунуліся ад 200 м да 2,5 км.
Сырскі таксама паведаміў, што ўсяго за час правядзення аперацыі на Добрапольскім напрамку станам на 22 верасня Сілы абароны вызвалілі 164,5 кв. км тэрыторыі, яшчэ 180,8 кв. км — ачысцілі ад варожых ДРГ.
Паводле слоў галоўнакамандуючага, на гэтым напрамку расіяне страцілі 2696 чалавек, з іх 1492 — беззваротныя.
Таксама акупанты страцілі:
12 танкаў,
38 баявых браняваных машын,
175 артсістэм,
пяць РСЗА,
441 адзінку аўтатэхнікі,
58 матацыклаў і квадрацыклаў,
адну адзінку спецтэхнікі,
173 БПЛА.