«Белавія» абвясціла зніжкі на два папулярныя турыстычныя напрамкі
- 22.09.2025, 13:49
Квіткі каштуюць удвая танней.
Зніжкі на палёты ў Стамбул і Тбілісі абвясціў нацыянальны авіяперавозчык «Белавія».
Квіткі па акцыі можна набыць да 24 верасня ўключна. Зніжка — да 50% ад мінімальных апублікаваных тарыфаў.
Квіток з Мінска ў Стамбул і назад прапануюць па цане ад 1007 рублёў. З Мінска ў Тбілісі і назад — ад 844 рублёў.
«Набыць квіткі можна як у адзін бок, так і туды-і-назад на сайце, у офісах продажу і ў агентаў. Перыяд падарожжа: па 25.10.2025», — паведамілі ў «Белавіі».