Стала вядома, які тэрмін прызначылі ўрачу з Гродна Сяргею Рамашову
- 22.09.2025, 12:11
Яго судзілі за «экстрэмісцкую дзейнасць».
Гомельскі абласны суд прыгаварыў 64-гадовага ўрача ультрагукавой дыягностыкі з Гродна Сяргея Рамашова да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведаміла ініцыятыва dissidentBY.
Пра тое, што Рамашова прызналі вінаватым па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці) і артыкула 361−2 (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), паведамлялася раней. Цяпер жа стаў вядомы прызначаны тэрмін — 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Сяргей Рамашоў працаваў урачом УЗД у гарадской паліклініцы № 4 Гродна. Ён захапляўся шахматамі і ў 2022 годзе стаў пераможцам абласнога турніру па шахматах сярод медыцынскіх работнікаў.