Дроны Узброеных Сіл Украіны паразілі расійскі ЗРК С-400 «Трыумф» у Калужскай вобласці
- 22.09.2025, 11:41
Кошт ЗРК С-400 можа перавышаць $600 млн.
Сілы спецыяльных аперацый паразілі расійскі ЗРК С-400 «Трыумф2 у Калужскай вобласці РФ.
Пра гэта воіны паведамілі ў Telegram.
«У ноч на 5 верасня група ССА Узброеных Сіл Украіны праводзіла спецыяльную разведку, падчас якой выявіла комплекс ЗРК С-400 «Трыумф» у Калужскай вобласці. Пасля атрымання візуальнага пацвярджэння аб’екта аператарамі былі перададзеныя даныя для нанясення агнявога паражэння», — гаворыцца ў паведамленні.
Так, ударныя дроны ССА паразілі адну пускавую ўстаноўку і радыёлакацыйную станцыю комплексу С-400 «Трыумф».