У акупаваным Марыупалі ўжо развальваюцца новыя дамы
- 22.09.2025, 11:33
Усяго два гады таму іх аглядаў Пуцін.
У часова акупаваным Марыупалі пачалі разбурацца новыя дамы ў жылым комплексе «Неўскі», які Расія пабудавала «для карцінкі» ў 2023 годзе. Пра гэта паведаміў украінскі журналіст Дзяніс Казанскі.
Паводле ягоных слоў, ад сцен ужо адпадае дрэнна прымацаваная абліцоўка з уцяпленнем.
«Пуцін прыязджаў аглядаць гэтую будоўлю 2 гады таму. Тады ён казаў, што «гэтыя дамы не горшыя за добрыя маскоўскія кварталы»», — нагадаў Казанскі.