У Беларусі выпякуць тры гіганцкія дранікі
- 22.09.2025, 11:11
Паспрабаваць бульбяныя смакоты можна будзе на фестывалі «Воранаўскі дранік».
Тры дранікі-гіганты выпекуць у Беларусі. Падрабязнасці БелТА паведамілі ў ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
У суботу, 27 верасня, адбудзецца фестываль «Воранаўскі дранік». Ён пройдзе ў гарадскім пасёлку Воранава. Арганізатары абяцаюць гасцям свята сапраўдны бульбяны бум: мноства дранікаў і іншых страў з цёртай бульбы паводле розных рэцэптаў. Таксама будуць праходзіць кулінарныя майстар-класы, тэматычныя конкурсы. Галоўнай стравай фестывалю стануць тры дранікі-гіганты, якія выпекуць на вачах у прысутных.
Напрыклад, пра бульбяныя традыцыі гасцям фестывалю раскажа тэматычная пляцоўка «Бульбу вараць, бульбу паруць...», дзе можна будзе паспрабаваць гарачыя стравы з цёртай бульбы, якія былі прыгатаваныя паводле рэцэптаў бабуль і прабабуль сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі Воранаўскага раёна.
Гасцей свята сустрэнуць на сваім падвор’і «Байк-дранік» брутальныя байкеры. Яны пачастуюць бульбянымі блінамі ўласнага прыгатавання.