Кітайскі авіяперавозчык запускае самы доўгі ў свеце маршрут
- 22.09.2025, 8:40
Увесь пералёт у адзін бок зойме да 29 гадзін.
China Eastern Airlines пачала продаж квіткоў на новы рэйс са Шанхая ў Буэнас-Айрэс, які стане самым працяглым прамым маршрутам у свеце. Увесь пералёт у адзін бок зойме да 29 гадзін.
Палёты па маршруце Шанхай—Буэнас-Айрэс будуць выконвацца двойчы на тыдзень на самалётах Boeing 777-300ER, пачынаючы з 4 снежня. Агульная працягласць маршруту складзе каля 20,1 тыс. км, што прыблізна роўная палове акружнасці Зямлі. Прамой рэйс уключае двухгадзінны прыпынак у Аўклендзе (Новая Зеландыя), дзе пасажыры могуць пакінуць борт. Як паведамляе The Independent, шлях у Аргенціну зойме 25,5 гадзіны, а зваротны — 29 гадзін.
Авіякампанія заяўляе, што выбар паўднёвага маршруту каля Антарктыды дазволіць скараціць агульны час шляху на чатыры гадзіны. Гэты рэйс таксама стане першым у свеце камерцыйным авіяспалучэннем паміж гарадамі-антыподамі.
На сёння самы доўгі беспасадачны пералёт ажыццяўляе Singapore Airlines паміж Сінгапурам і Нью-Ёркам — ён займае каля 18 гадзін 30 хвілін. China Eastern не прэтэндуе на беспасадачны статус, але сцвярджае, што яе маршрут з’яўляецца самым працяглым паводле агульнага часу.