Начальнік Генеральнага штаба ацаніў фізічную падрыхтоўку беларускіх прызыўнікоў
- 22.09.2025, 8:33
Гэты паказчык пакідае «жадаць лепшага».
Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Павел Мураўейка у эфіры тэлеканала СТВ ацаніў фізічную падрыхтоўку беларускіх прызыўнікоў.
Мураўейка ўдакладніў, што на сёння глабальных стратэгічных, а таксама аператыўных праблем няма. Ён адзначыў, што ёсць тактычныя пытанні, якія неабходна вырашаць.
Начальнік Генштаба паведаміў і пра фізічную падрыхтоўку беларускіх прызыўнікоў. Паводле ягоных слоў, гэты паказчык пакідае «жадаць лепшага». Як і агнявая падрыхтоўка тых, хто прыходзіць служыць.
– Але мы новае пакаленне. Я ў акулярах – значыць, трэба падладжвацца, як страляць у акулярах. Тое самае — і гэтых маладых салдат трэба вучыць гэтаму, - акцэнтаваў увагу начальнік Генштаба Беларусі.
Паводле ягоных слоў, беларускіх прызыўнікоў трэба вучыць, як будуць весціся баявыя дзеянні, калі дзейнічаюць розныя роды войскаў, спецыяльныя войскі, як адначасова прымяняюцца артылерыя і авіяцыя, працуе РЭБ, лятаюць беспілотнікі.
– Вось для гэтага праводзяцца вучэнні, каб, аб’яднаўшы ўсё гэта ў адзінае цэлае, на адзіным задуме і фоне, арганізаваць узаемадзеянне і паглядзець, як працуе сістэма ў цэлым, - патлумачыў Павел Мураўейка.