У Турцыі адбыўся землятрус
- 22.09.2025, 7:58
Ён адчуваўся ў Стамбуле і Ізміры.
У заходняй частцы Турцыі, у правінцыі Балыкесір, адбыўся землятрус магнітудай 4,9, гаворыцца ў паведамленні дэпартамента землятрусаў упраўлення па надзвычайных сітуацыях МУС рэспублікі (AFAD) у Х.
Падземныя штуршкі зафіксавалі а 00:05 (час супадае з мінскім) у раёне Сындыргы.
Паводле даных CNN Turk, землятрус адбыўся на глыбіні 7 км і адчуваўся ў Стамбуле і Ізміры.