BBC: Расія стварыла сетку для зрыву парламенцкіх выбараў у Малдове
- 21.09.2025, 21:43
Людзям прапаноўвалі грошы за распаўсюджванне прарасійскай прапаганды.
Расія арганізавала таемную сетку з мэтай паўплываць на парламенцкія выбары ў Малдове. Пра гэта паведамляе BBC.
Паводле звестак журналістаў, удзельнікам сеткі прапаноўвалі грашовую ўзнагароду за распаўсюджванне прарасійскай прапаганды і фэйкавых навін. Фэйкі былі накіраваныя на дыскрэдытацыю праеўрапейскай партыі «Дзеянне і салідарнасць».
Таксама ім даручалі праводзіць апытанні ад імя выдуманай арганізацыі, каб стварыць ілжывое ўражанне пра магчымую паразу гэтай палітычнай сілы.
Журналісты BBC ўстанавілі, што сетка звязаная з малдаўскім алігархам-уцекачом Іланам Шорам, які цяпер знаходзіцца ў Маскве, і яго арганізацыяй Evrazia. Супраць яе раней ужо былі ўведзеныя санкцыі за падкуп грамадзян Малдовы.