BE RU EN

«Львіную долю ракет збілі самалёты F-16»

  • 20.09.2025, 22:28

З'явілася эпічнае відэа адбіцця атакі РФ.

Сёння, у суботу, 20 верасня, расіяне здзейснілі ракетную і дронавую атаку на Украіну. Большасць варожых ракет збілі менавіта знішчальнікі F-16, паведамілі Паветраныя сілы ЗСУ.

У прыватнасці, ваенныя паказалі відэа, на якім відаць, як працуюць зенітна-ракетныя комплексы, разлікі мабільных агнявых груп і пілоты самалётаў F-16.

«Львіная доля збітых сёння Х-101 — менавіта на рахунку ўкраінскіх Fighting Falcons», — гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны