Пасля праверкі падатковая выставіла беларусу «рахунак»
- 20.09.2025, 21:22
Але ён прыдумаў, як законна заплаціць у восем разоў менш.
Жыхар Лідскага раёна атрымліваў з-за мяжы грашовыя пераказы. Гэтыя сродкі падатковая інспекцыя палічыла даходам і запатрабавала сплаціць каля васьмі тысяч рублёў падаткаў і пеняў.
З дапамогай адваката беларус здолеў дамагчыся таго, каб заплаціць у бюджэт у восем разоў менш, паведамляецца на сайце Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, піша «Зеркало».
Паводле звестак падатковай, за чатыры гады — з 2020-га па 2024-ы — на рахункі жыхара Лідскага раёна паступіла больш за 65 тысяч рублёў. У выніку мужчыну даналічылі каля 8 тысяч рублёў падаткаў і пеняў, а таксама пагразілі адміністрацыйнымі штрафамі за непадачу дэкларацый.
Мужчына звярнуўся да адваката, які здолеў даказаць, што значная частка пераказаў — гэта вяртанне даўгоў, падарункі і пералічэнні ад жонкі, якія не абкладаюцца падаткам. Гэта пацвердзілі дакументы і тлумачэнні адпраўнікоў грошай.
Пасля пярэчанняў адваката падатковая перагледзела свае прэтэнзіі: даналічэнні скарацілі з 8 тысяч да адной тысячы рублёў, а адказнасць за непадачу дэкларацый за некалькі гадоў знялі.
Нагадаем, падатковыя органы рэгулярна праводзяць камеральныя праверкі падаткавікі (то бок дыстанцыйна — па тых даных, якія ў іх ёсць). Нярэдка гэта заканчваецца тым, што людзям даводзіцца даплачваць падаходны падатак.