BE RU EN

Зяленскі пра расійскія МіГі ў Эстоніі: Гэта не выпадковасць

  • 19.09.2025, 22:28

Крэмль вядзе сістэмную кампанію супраць Захаду.

Уварванне расійскіх знішчальнікаў МіГ-31 у паветраную прастору Эстоніі — гэта не выпадковасць, а сістэмная расійская кампанія супраць Захаду. І яна патрабуе сістэмнага адказу.

Пра гэта заявіў у Telegram прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Зяленскі адзначыў, што расійская дэстабілізацыя пашыраецца на новыя краіны і накірункі.

Расіяне выкарыстоўваюць усе інструменты — ад умяшання ў палітычныя працэсы, як у Румыніі і Малдове, да парушэння паветранай прасторы, як у Польшчы, Румыніі, а цяпер і ў Эстоніі.

— Гэта не выпадковасць. Гэта сістэмная расійская кампанія супраць Еўропы, супраць НАТА, супраць Захаду. І яна патрабуе сістэмнага адказу. Патрэбныя моцныя дзеянні — як сумесныя, так і з боку кожнай асобнай краіны, — падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

Паводле яго слоў, Расія мусіць адчуваць усё большую боль ад міжнароднага ціску, найперш праз эканоміку, і найлепш гэта забяспечваюць санкцыі.

— У той жа час мусяць узрастаць і страты Расіі ў вайне, чаго можна дасягнуць дзякуючы моцнай украінскай арміі. Еўропа, Злучаныя Штаты, «Група сямі» — усе павінны дзейнічаць моцна, — адзначыў Зяленскі.

Апошнія навіны